Андаускі мост
Андаускі мост (ням.: Brücke von Andau), (венг.: Andaui-híd) — невялікі мост праз Айнзерканаль (ням.: Einserkanal), (венг.: Hansági-főcsatorna), маленькую раку, якая з’яўляецца часткай мяжы паміж Аўстрыяй і Венгрыяй. Мост знаходзіцца недалёка ад камуны Анда (Бургенланд, Аўстрыя).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаючы з падзей лета 1956 года, усё больш і больш венграў бегла на Захад праз мяжу Аўстрыі. Нават нягледзячы на сціплыя памеры, драўляны мост праз маленькую раку апынуўся шляхам да выратаванні для звыш 70 000 венграў падчас Венгерскага паўстання.
Пасля перасячэння мяжы ўцекачы павінны былі прарабіць доўгі 9-кіламетровы шлях да свабоды да камуны Анда, дзе іх сустракалі з вялікай гасціннасцю жыхары Анда і навакольных камун.
21 лістапада 1956 года мост быў падарваны савецкімі войскамі.
Аднаўленне
[правіць | правіць зыходнік]У 1996 годзе, у адзначэнне 40-годдзя Венгерскага паўстання мост быў адноўлены як сімвал талерантнасці і падтрымкі. Арганізаваны як унікальны сумесны праект аўстрыйскай і венгерскай армій, ён замяніў часовую пераправу, пабудаваную сялянамі. Тады ж на «Дарозе Свабоды» правялі выстаўку на адкрытым паветры пад назвай «Дарога Гора», дзе прадставілі каля дзевяноста скульптур і іншых відаў мастацтваў розных венгерскіх і аўстрыйскіх стваральнікаў.
У літаратуры і кіно
[правіць | правіць зыходнік]Як сімвалам свабоды, мост не толькі даў назву кнізе Мост у Андо Джэймса Мічанера (1957), але таксама стаў сусветна вядомым мемарыялам. У дапаўненне да Мічэнераўскай кнігі мост у Андзе таксама быў тэмай у аўстрыйскім фільме Der Bockerer III, які падае Венгерскае паўстанне ў даволі гумарыстычнай манеры.